Сын лібійскага кіраўніка Муамара Кадафі Сэйф аль-Іслам заявіў, што ўлады ў Трыпалі згодныя на правядзеньне ў краіне выбараў пад міжнародным назіраньнем.
У інтэрвію італьянскай газэце Corriera della Sera сын Кадафі прапанаваў правесьці выбары на працягу найбліжэйшых трох месяцаў. Правядзеньне выбараў ён назваў “адзінай безбалеснай магчымасьцю” для ўрэгуляваньня канфлікту ў Лібіі.
Сёньня ўначы авіяцыя НАТО нанесла новыя ўдары па сталіцы Лібіі Трыпалі. Пад бамбаваньне трапілі аб’екты паблізу рэзыдэнцыі Муамара Кадафі.
Напярэдадні генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэйвід Кэмэран заявілі пра неабходнасьць працягваць ціск на Кадафі з мэтаю змусіць яго адмовіцца ад улады.