Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: чатыры ахвяры выбуху


У правінцыі Кандагар на поўдні Аўганістану чатыры чалавекі загінулі, а тры былі параненыя сёньня ў выніку выбуху. Паводле паведамленьня паліцыі, трактар, які ехаў на сельскагаспадарчыя работы, падарваўся на міне.

Сытуацыя ў правінцыі Кандагар застаецца вельмі складанай. Улады інфармуюць пра новыя сутычкі з талібамі. Згодна з апошнімі зьвесткамі, забітыя 16 і ўзятыя ў палон 17 ваеўнікоў. Пра страты ўрадавых сілаў не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG