Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына спрабуе паўплываць на Сырыю


Акцыя салідарнасьці з сырыйскімі пратэстоўцамі перад амбасадай Сырыі ў Анкары, 10 чэрвеня, 2011
Акцыя салідарнасьці з сырыйскімі пратэстоўцамі перад амбасадай Сырыі ў Анкары, 10 чэрвеня, 2011
Прэм'ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган правёў перамовы з паслом сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада. Мяркуецца, што Анкара спрабуе пераканаць афіцыйны Дамаск спыніць крывавыя рэпрэсіі супраць апазыцыі.

Перамовы доўжыліся тры гадзіны і завяршыліся без паведамленьняў для прэсы.

Адначасова сырыйскі ўрад заклікаў уцекачоў, якія, ратуючыся ад баёў, пакінулі горад Джыср эш-Шугур, вярнуцца дадому. Названы горад стаў адным з цэнтраў пратэсту супраць рэжыму прэзыдэнта Асада. На гэтым тыдні ўрад правёў вайсковую апэрацыю па яго захопе. Сьведкі гавораць, што салдаты праводзяць у навакольлі ператрусы і арышты, рабуюць і спальваюць дамы.

Турэцкія ўлады паведамляюць, што цяпер на іх тэрыторыі знаходзіцца 8 з паловай тысяч сырыйскіх уцекачоў.
XS
SM
MD
LG