Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч: абмяркуем, ці патрэбна нам стаўка Гітлера


Пытаньне аб стварэньні мэмарыяльнага музэйнага комплексу "Вервольф" на месцы разьмяшчэньня былой стаўкі Гітлера ў Віньніцкай вобласці павінна прайсьці грамадскую дыскусію, лічыць прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч. Такое меркаваньне ён выказаў журналістам, знаходзячыся сёньня ў Віньніцы.

Стаўка Гітлера “Верфольф” разьмяшчалася ў Віньніцкай вобласьці ад вясны 1942 да вясны 1944г., непадалёк ад вёскі Стрыжаўка. У часе адступленьня нямецкія войскі падарвалі ўваходы ў бункер.

Мясцовыя камуністы выступаюць супраць ідэі стварэньня музэйнага комплексу на месцы гітлераўскай стаўкі, называючы гэта цынізмам.
XS
SM
MD
LG