Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэра "Пэрспэктывы" Анатоля Шумчанку папярэдзілі


Анатоль Шумчанка
Анатоль Шумчанка
15 чэрвеня ў пракуратуру Ленінскага раёну Менску быў выкліканы лідэр рэспубліканскага аб'днаньня прадпрымальнікаў "Пэрспэктыва" Анатоль Шумачнка. Яму было афіцыйна вынесенае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства, якое рэгулюе парадак арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Кіраўніку "Пэрспэктывы" нагадалі яго ўдзел у несанкцыянаваных акцыях на Чэрвеньскім рынку ў Менску. Там праводзіліся сустрэчы прадпрымальнікаў, якія былі незадаволеныя закрыцьцём рынку.

У пракуратуры Шумачнку паведамілі, што ён яшчэ павінен сустрэцца з пракурорам Ленінскага раёну Менску.

Паводле Шумчанкі, дзякуючы ўдзелу "пэрспэктывы" у абароне прадпрымальнікаў Чэрвеньскага рынку, удалося дамагчыся, каб гандляроў не выкідалі на вуліцу пасьля закрыцьця рынку, а выдзелілі пляцоўку ў Лошыцы. Ён лічыць, што ўладам не падабаецца праява актыўнасьці грамадзянскай супольнасьці, да якой адносіцца і "Пэрспэктыва". Шумачнка паведаміў, што будзе зьвяртацца па абарону да Праваабарончага цэнтру "Вясна".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG