Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джолі хоча наведаць уцекачоў у Турцыі


Джолі падчас сустрэчы з басьнійскімі ўцекачамі.
Джолі падчас сустрэчы з басьнійскімі ўцекачамі.
Паводле турэцкага МЗС, галівудзкая зорка Анжаліна Джолі хоча наведаць сырыйскіх уцекачоў у Турцыі. Прадстаўнік МЗС сёньня паведаміў, што адпаведаня заява была пададзеная ад імя Джолі, якая зьяўляецца паслом добрай волі пры камісіі ААН у справе уцекачоў. Заява актрысы цяпер разглядаецца. Паводле турэцкіх уладаў, у выніку жорсткіх захадаў Сырыі супраць народных пратэстаў на суседнюю тэрыторыю прыбылі каля 8500 уцекачоў.

Раней, у красавіку, Анжаліна Джолі наведвала ў Тунісе ўцекачоў зь Лібіі.
XS
SM
MD
LG