Чаму Лукашэнка зрабіў такую заяву?
Сваё тлумачэньне прапануе палітоляг Юры Чавусаў.
«Гэта сьвядомы прапагандысцкі крок: з аднаго боку, Лукашэнка зноў спрабуе выкарыстаць свой імідж моцнага лідэра, які кантралюе сытуацыю ў краіне, бо калі на памежжы беспарадкі, то ён мусіць паказаць сваю сілу. Зь іншага боку, мне падаецца, што ёсьць больш тонкая гульня: спроба накінуць на ўсе магчымыя сацыяльна-эканамічныя пратэсты, якія ў Беларусі кропакава пачынаюць узгарацца, адценьне апазыцыйна-палітычнага праекту. Адпаведна, гэта можа адштурхнуць людзей ад удзелу ў такіх акцыях. Плошча 19 сьнежня стала фактарам застрашэньня людзей: яны баяцца ўдзельнічаць у акцыях з выразным палітычным адценьнем, але да нядаўняй пары спантанныя акцыі непалітычнага кшталту не спараджалі ў людзей адчуваньня, што гэта можа мець нэгатыўныя наступствы: маўляў, гэта ж не палітыка, мы патрабуем заробкаў, раней абяцаных эканамічных прэфэрэнцыяў. Такім чынам Лукашэнка спрабуе суцішыць накал гэтых сацыяльна-эканамічных пратэстаў».
А якое тлумачэньне прапануеце Вы?