Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная арганізацыя працы патрабуе ад ураду Беларусі гарантаваць свабоду аб’яднаньня


Камітэт па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы настойліва патрабуе ад ураду Беларусі гарантаваць прынцып свабоды аб’яднаньня на заканадаўчым узроўні.

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе камітэта, ухваленым на сэсіі Міжнароднай канфэрэнцыі працы ў Жэнэве, перадае БелаПАН.

У дакладзе таксама адзначаецца: «Камітэт з жалем адзначыў, што ніякага істотнага прагрэсу адносна ранейшых рэкамэндацый МАП і пытаньняў, узьнятых экспэртамі ў адпаведнасьці з канвэнцыяй № 98, з боку ўраду Беларусі не было».

Камітэт па нормах і стандартах МАП адзначае новыя факты парушэньняў прынцыпу свабоды аб’яднаньня ў Беларусі, у тым ліку ўмяшаньня ў дзейнасьць прафсаюзаў, ціску і перасьледу. У прыватнасьці, адзначаны выпадкі заключэньня прадпрыемствамі кароткатэрміновых кантрактаў, каб прымусіць працоўных адмовіцца ад сяброўства ў Беларускім кангрэсе дэмакратычных прафсаюзаў і ў арганізацыях, якія ў яго ўваходзяць.

Камітэт МАП чарговым разам нагадвае ўраду Беларусі пра неабходнасьць «падрыхтаваць заканадаўчую базу для рэгістрацыі тых арганізацый, у якія працоўныя ўступаюць з уласнай ініцыятывы», а таксама забясьпечыць неабходныя ўмовы для іх эфэктыўнай дзейнасьці.

У 2003 годзе Адміністрацыйная рада МАП пачала расьсьледаваньне аб парушэньні правоў прафсаюзаў у Беларусі ў сувязі са скаргай незалежных прафсаюзаў. Паводле вынікаў расьсьледаваньня Беларусь пяць разоў уносілі ў спэцпараграф МАП як краіну, дзе правы прафсаюзаў груба парушаюцца.

Гэта, у сваю чаргу, стала прычынай для выключэньня Беларусі ў чэрвені 2007 году з Генэральнай сыстэмы прэферэнцыяў Эўразьвязу. Для вяртаньня прэфэрэнцыяў урад Беларусі павінен выканаць 12 рэкамендацыяў МАП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG