Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйская армія працягвае наступ на поўначы


Сырыйская армія пасьля ўсталяваньня кантроля над горадам Джыср -эш- Шугур працягвае апэрацыю ў паўночнай правінцыі Ідліб. Паводле актывістаў, у горад Маарат аль Наамам, дзе былі масавыя пратэсты супраць улады прэзыдэнта Асада, увайшлі танкі. Сырыйская армія пачала апэрацыю у правінцыі Ідліб пасьля таго, як прыйшлі паведамленьні, што тут “узброеныя групоўкі” забілі 120 вайскоўцаў. Паводле апазыцыі, пакараныя былі тыя вайскоўцы, што адмаўляліся страляць у дэманстрантаў.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун, знаходзячыся ў Аргентыне, сёньня заявіў, што сырыйскі ўрад зьдзейсьніў “жахлівыя напады” на ўласнае насельніцтва.
XS
SM
MD
LG