Каардынатар віцебскага моладзевага руху «Вольны шлях» Аляксандар Кузьняцоў і актывіст кампаніі “Гавары праўду” з Гарадка Леанід Аўтухоў зьбіраліся 16 чэрвеня правесьці пікеты са зборам подпісаў за адстаўку ўраду, які ня можа вывесьці Беларусь зь цяжкага эканамічнага становішча. Райвыканкамы адмовілі абодвум арганізатарам.
Мясцовыя актывісты абвясьцілі, што абмяркоўваць такія жыцьцёва важныя рэчы, як падвышэньне цэнаў, абясцэньваньне беларускіх грошай і праблемы з валютай трэба публічна. Таму праводзіць пікеты ды зьбіраць подпісы зьбіраліся на цэнтральнай плошчы Гарадка і каля летняга амфітэатру ў Віцебску.
У пісьмовых адмовах, якія атрымалі Леанід Аўтухоў і Аляксандар Кузьняцоў, гаворыцца, што гэтыя месцы не ўваходзяць у пералік тэрыторый, вызначаных уладамі для правядзеньня масавых мерапрыемстваў.
Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна Віцебску таксама нагадала Аляксандру Кузьняцову, што заяўнік мусіў прыкласьці да звароту пісьмовыя дамовы на абслугоўваньне імпрэзы службамі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, міліцыяй і “хуткай дапамогай”. Гэта ўжо стандартная прычына адмовы грамадзкім актывістам, якія цяпер практычна ня могуць правесьці ў абласным цэнтры ніводнай масавай імпрэзы: міліцыя, мэдычныя ўстановы і раённыя структуры ЖКГ не заключаюць дамоваў без дазволу чыноўнікаў, а тыя, у сваю чаргу, не даюць дазволаў без наяўных дамоваў.