Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнта Тунісу будуць судзіць завочна


Зін эль-Абідзін Бэн Алі з жонкай Лэйлай Трабэлсі
Зін эль-Абідзін Бэн Алі з жонкай Лэйлай Трабэлсі
У Тунісе 20 чэрвеня завочна пачнецца суд над былым прэзыдэнтам гэтай краіны Зінам эль-Абідзінам Бэн Алі, які сёлета ў лютым зьбег ад народных хваляваньняў у Савудаўскую Арабію.

Дзейны прэм'ер-міністар Тунісу Бэджы Каід-Эсэбсі паведаміў, што савудаўскія ўлады не адрэагавалі на запыт аб экстрадыцыі Бэн-Алі.

Абвінавачаньні, выстаўленыя супраць экс-прэзыдэнта Тунісу, улучаюць антыдзяржаўную дзейнасьць і кантрабанду наркотыкаў. Пад судовым перасьледам знаходзіцца і яго жонка – Лэйла Трабэлсі.

Адвакат Бэн Алі адхіліў усе закіды, назваўшы суд "маскарадам".

Рэвалюцыя ў Тунісе стала штуршком да масавых хваляваньняў па ўсім арабскім рэгіёне.
XS
SM
MD
LG