Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ – Беларусі: спачатку – рэформы, потым – грошы


Пра гэта гаворыцца ў заяве, абнародаванай на сайце МВФ, па выніках візыту дасьледчай місіі фонду, якая працавала ў Беларусі 1-13 чэрвеня.

У у звароце місіі адзначаецца, што дыскусія аб магчымай праграме МВФ пачалася, "але гэта быў толькі пачатак дыскусіі, і наперадзе – яшчэ доўгі шлях".

У прыватнасьці, МВФ падкрэсьлівае, што беларускія ўлады павінны будуць учыніць "моцныя стабілізацыйныя і структурныя захады да пачатку праграмы".

У рамках стабілізацыйных захадаў фонд рэкамэндуе Менску замарозіць заробкі, спыніць друкаваньне грошай і адпусьціць курс беларускага рубля.

Структурныя рэформы эканомікі прадугледжваюць, перадусім, прыватызацыю і стварэньне для яе належных умоваў.

"Плата (за рэформы) будзе такой, што рэальны заробак будзе меншым, чым летась, будзе няпэўнасьць адносна курсу валюты ў будучыні. Але людзі ўжо цярпяць ад зьніжэньня заробкаў і няпэўнасьці, не атрымліваючы, пры гэтым, ніякіх выгодаў, што прыходзяць са стабільнасьцю", – падкрэсьліваецца ў заяве.
XS
SM
MD
LG