Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урокі годнасьці ад рэдактара «Рэспублікі»


Анатоль Лемяшонак
Анатоль Лемяшонак
Кіраўнік праўладнага Саюзу журналістаў, рэдактар газэты «Рэспубліка» Анатоль Лемяшонак сёньня на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў, што, як высьвятляецца, журналісты дзяржаўных СМІ таксама пісалі пра эканамічны крызіс.

«Многія папракаюць нас на апазыцыйных сайтах, расейскія СМІ, што беларуская журналістыка праспала эканамічную сытуацыю. Вы ведаеце,
Мы часам давалі альтэрнатыўныя думкі.

падшыўкі газэт нікуды не падзенуцца. Пагартайце і «Советскую Белоруссию», і «Народную газэту», і «Рэспубліку». Вельмі часта мы пісалі пра гэта, прадказвалі гэтую сытуацыю, мы часам давалі альтэрнатыўныя думкі».

Але паводле старшыні СЖ, гэта трэба было рабіць «не так ціха». «Яскрава, гучна, больш прыкметна. Тут стаіць пытаньне аб нейкай лібэралізацыі на мэдыйным полі. Мы павінны крышку ўзяць на сябе адказнасьць. Ну, палаюць нас за нешта, напэўна, што там тыя ж рэдактары дапусьцілі, але не трэба баяцца гэтага. Таму што мы сапраўды прасьпім усё, што можна», - сказаў Анатоль Лемяшонак.

Ён таксама паскардзіўся на тое, што дзяржаўныя выданьні адчуваюць фінансавыя цяжкасьці.

«Паліграфія стала значна даражэй. Пакуль роднай Шклоўскі завод не
Ёсьць спробы ўзяць апошняе з нас.

сьпяшаецца нам нейкія палёгкі рабіць, а наадварот, ёсьць спробы ўзяць апошняе з нас» - адзначыў рэдактар «Рэспублікі».

Ён таксама зьвярнуў увагу на высокія тарыфы на распаўсюд газэт поштай.

«Напрыклад,« Прессбол », моцнае вельмі выданьне, плянуе перайсьці толькі на інтэрнэт-фармат, таму што пошта заціскае тарыфамі», - адзначыў А.Лемяшонак.

Ён заявіў таксама, што кіраваная ім газэта не атрымлівае датацый. «У сьпісе як бы ёсьць, але не атрымліваем», - сказаў рэдактар «Рэспублікі».

Анатоль Лемяшонак таксама пракамэнтаваў справу блогера і журналіста польскай «Газэты выборчай» Андрэя Пачобута, суд над якім пачынаецца заўтра.

“Я пацікавіўся гэтым пытаньнем, дык мне сказалі, што там - чыстая крымінальшчына ", - заявіў Лемяшонак.

"Калі абсалютна ляяльны да ўлады Аляксандр Варламаў трапіўся на такіх
Ён абсалютна ляяльны да ўлады, ён не апазыцыянэр, але яго ж таксама зьбіраюцца судзіць.

момантах, якія яму прад'яўляюць (не ведаю, чым там скончыцца). Ён абсалютна ляяльны да ўлады, ён не апазыцыянэр, але яго ж таксама зьбіраюцца судзіць. То чаму з іншых, вашых прадстаўнікоў, павінны зрабіць палітычных пакутнікаў?" - сказаў ён.

"Ведаем мы гэтыя гульні, ну гуляць - гуляйце. Але нават у гульнях, дзіцячых, дарослых, павінен быць нейкі ўзровень прыстойнасьці. Калі мы не можам быць інтэлігентнымі людзьмі, то хаця б годнымі", - сказаў Лемяшонак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG