Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Немцы прызналі паўстанцаў у Лібіі


Гіда Вэстэрвэле
Гіда Вэстэрвэле
Нямеччына сёньня афіцыйна прызнала лібійскіх паўстанцаў.

Нямецкі міністар замежных справаў Гіда Вэстэрвэле заявіў пасьля сустрэчы з прадстаўнікамі лібійскай апазыцыі ў Бэнгазі, што Нямеччына прызнае Нацыянальную пераходную раду ў якасьці “адзінага законнага прадстаўніка” народу Лібіі.

Нямеччына стала 13 дзяржаваю, якая прызнала лібійскіх паўстанцаў. Раней ЗША і краіны Афрыканскага Зьвязу заклікалі спыніць усякую дапамогу рэжыму Муамара Кадафі.
XS
SM
MD
LG