Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску чэргі па валюту і танную гародніну


Аддзел зь зелянінай у магілёўскім гандлёвым цэнтры, Фота Зьмітра Ярмоленкі з конкурсу «Дзе мае $500?». Дасылай свае!
Аддзел зь зелянінай у магілёўскім гандлёвым цэнтры, Фота Зьмітра Ярмоленкі з конкурсу «Дзе мае $500?». Дасылай свае!
Беларускія грамадзяне стаяць у чэргах, спрабуючы набыць як валюту, так і танную некандыцыйную гародніну. Менчукі стаяць у чэргах у абменьнікі. Дэфіцыт замежнай валюты ў Беларусі суправаджаецца ажыятажным попытам на яе з-за бязі дэвальвацыі беларускага рубля. Валюту па-ранейшаму амаль немагчыма купіць у абменных пунктах.

У Менску можна назіраць чэргі зь некалькіх дзесяткаў чалавек па танную некандыцыйную гародніну. Некандыцыйныя памідоры каштуюць каля даляра за кіляграм, а стандартнай якасьці — прыкладна ў два разы даражэй.

Зь імпартнай садавіны ў крамах і на латках лёгка можна знайсьці толькі апэльсіны і бананы. У продажы не відаць ківі, мандарынаў, ананасаў, авакада, вінаграду, якіх раней было звышдастаткова. Калі гэтая садавіна зьяўляюцца ў продажы, то і цана іх робіцца адчувальнай для бюджэту беларуса зь сярэднімі прыбыткамі.

Таксама пакупнікі адзначаюць дэфіцыт рыбы, асабліва марской, якую завозяць з-за мяжы. У спэцыялізаваных рыбных крамах на прылаўках ляжаць два-тры найменьні рыбы супраць ранейшых 20–30 гатункаў.

Па-ранейшаму ў крамах практычна няма цыгарэт сярэдняга і высокага цэнавых сэгмэнтаў — засталіся толькі танныя, нізкаякасныя.

Пустыя паліцы ў адной з крамаў бытавой тэхнікі ў Менску. З-за валютнага крызісу ў краіне пачаўся ажыятажны попыт на тавары народнага спажываньня.

Няма і імпартнай бытавой тэхнікі. Халадзільнікі і пральныя машыны вытворчасьці беларускага «Атланта» ў некаторых крамах ужо можна набыць, але яны моцна падаражэлі.

Асартымэнт прадуктаў харчаваньня ў супэрмаркетах і гіпэрмаркетах адчувальна зьменшыўся. Найперш гэта тычыцца імпартных прадуктаў, сродкаў гігіены, бытавой хіміі.

Значна ўзрасьлі цэны і ў пунктах грамадзкага харчаваньня, паведамляе «РИА Новости».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG