Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы будзе амэрыканская авіябаза


Падпісаньне міністрам абароны Богданам Кліхам і амбасадарам ЗША Лі Файнштэйнам пагадненьня
Падпісаньне міністрам абароны Богданам Кліхам і амбасадарам ЗША Лі Файнштэйнам пагадненьня
Польшча і ЗША падпісалі пагадненьне аб разьмяшчэньні ў 2013 годзе на польскай тэрыторыі зьнішчальнікаў F-16 і транспартных самалётаў C-130 Hercules. Прадугледжваецца, што амэрыканскія пілёты і інжынэры будуць вучыць польскіх калегаў эксплюатацыі і абслугоўваньню вайсковай тэхнікі.

Пагадненьне падпісанае сёньня ў Варшаве польскім міністрам абароны Богданам Кліхам і амбасадарам ЗША Лі Файнштэйнам.

Асобныя палажэньні дакумэнту будуць удакладняцца ў будучым годзе.

Пра намер падпісаць такое пагадненьне было абвешчана ў канцы траўня ў часе візыту ў Польшчу прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.
XS
SM
MD
LG