Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці таксама будуць страйкаваць каля мяжы


Берасьцейцы заклікаюць кіроўцаў аўтамабіляў прыехаць сёньня а 18 гадзіне на памежны пераход "Варшаўскі мост", каб выказаць пратэст супраць забароны вывозіць за мяжу Беларусі шэраг відаў тавараў.

Берасьцейцы спадзяюцца, што новыя правілы будуць адмененыя. Жыхары памежжа абураюцца, што на ўласным аўто можна выехаць за мяжу раз на 5 дзён незалежна ад таго, колькі паліва ў баку, а часьцей выяжджаць можна толькі пры ўмове мытнага дэкляраваньня і аплаты мытных плацяжоў. Правесьці мітынг у Берасьці падштурхнуў стыхійны мітынг на памежным пераходзе на Гарадзеншчыне.

На памежным пераходзе "Варшаўскі мост" цяпер шмат інспэктараў ДПС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG