Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бялградзе адбыліся пратэсты супраць канфэрэнцыі НАТО


У Бялградзе адбыліся дзьве акцыі супраць міжнароднай канфэрэнцыі пад эгідай НАТО, якая павінна адбыцца ў сталіцы Сэрбіі.

У маніфэстацыі бралі ўдзел некалькі сотняў чалавек. Былі затрыманыя некалькі ўдзельнікаў акцыі, якія не падпарадкоўваліся патрабаваньням паліцыянтаў.

Шмат якія сэрбы нэатыўна ставяцца да НАТО – пасьля бамбаваньня сэрбскай тэрыторыі авіяцыяй альянсу ў часе косаўскага канфлікту ў 1999 годзе.
XS
SM
MD
LG