Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бахрэйне за чытаньне вершаў асуджаная 20-гадовая жанчына


У Бахрэйне дзяржаўныя мэдыі паведамілі пра асуджэньне сёньня на адзін год турэмнага зьняволеньня 20-гадовай жанчыны, якая чытала вершы, што крытыкуюць караля і прэм'ер-міністра.

Аят аль-Курмезі была прысуджаная адмысловым "трыбуналам бясьпекі", які быў створаны ўладамі для разгляду справаў арыштаваных падчас нядаўніх масавых хваляваньняў.

Напярэдадні ў сталіцы Бахрэйну горадзе Манама каля 10-ці тысяч дэманстрантаў патрабавалі большай палітычнай свабоды.

Суніцкае кіраўніцтва Бахрэйну дазволіла суботні марш.

Менш за два тыдні таму ў краіне было адмененае ваеннае становішча. Раней паведамлялася, што падчас хваляваньняў, якія ахапілі ў асноўным шыіцкую большасьць насельніцтва, быў забіты 31 чалавек.
XS
SM
MD
LG