Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея занепакоеная заходам у Чорнае мора супрацьракетнага крэйсэра ВМС ЗША


Расея занепакоеная заходам у Чорнае мора супрацьракетнага крэйсэра Ваенна-марскіх сіл ЗША для ўдзелу ва ўкраінска-амэрыканскіх вучэньнях "Сі Брыз 2011".

У заяве МЗС адзначаецца, што зьяўленьне ў непасрэднай блізкасьці ад расейскіх межаў элемэнтаў стратэгічнай інфраструктуры ЗША ўспрымаецца Масквой як пагроза бясьпецы Расеі.

Крэйсэр ВМС ЗША "Мантэрэй" абсталяваны супрацьракетнай сыстэмай і ўваходзіць у групу караблёў, закліканых абараняць краіны Паўднёвай Эўропы ад магчымых ракетных удараў.

У МЗС Расеі зьдзіўляюцца, чаму быў абраны карабель з такім узбраеньнем для ўдзелу ў вучэньнях, у якіх адпрацоўвалася "антыпірацкая апэрацыя ". Такія дзеяньні не ідуць на карысьць дамоўленасьцям па ПРА, падкрэсьліваецца ў заяве расейскага зьнешнепалітычнага ведамства.
XS
SM
MD
LG