Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Харватыя: гей-парад выліўся ў забурэньні


Гей-парад у Загрэбе, 19 чэрвеня, 2011
Гей-парад у Загрэбе, 19 чэрвеня, 2011
Каля дзесяці чалавек пацярпелі і больш за сто былі арыштаваныя ў часе гей параду ў харвацкім курортным горадзе Спліт, паведамляе мясцовая тэлевізія.

Некалькі соцень праціўнікаў параду прыйшлі да месца яго правядзеньня ў цэнтральнай частцы гораду, выкрыквалі абразы на адрас яго ўдзельнікаў, закідвалі прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў бутэлькамі і камянямі.

Паліцыя прадухіліла беспасярэднія сутыкненьні паміж гей-актывістамі і кансэрватыўна настроенымі грамадзянамі.

Мінулай пятніцы камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня Штэфан Фюле заявіў, што Харватыя можа стаць 28-м чальцом ЭЗ ужо ў 2013 годзе.
XS
SM
MD
LG