Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: ордэр на арышт Мушарафа


Пэрвэз Мушараф
Пэрвэз Мушараф
Суд у Пакістане выдаў новы ордэр на арышт былога прэзыдэнта краіны Пэрвэза Мушарафа, а таксама прыняў пастанову аб канфіскацыі яго маёмасьці і іншых актываў, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Мушарафа вышукваюць з падазрэньня ў прычыннасьці да забойства лідэркі апазыцыі Бэназір Бгута, учыненага ў сьнежні 2007 году.

Экс-прэзыдэнт Пакістану, які жыве цяпер у Лёндане, адкідае абвінавачаньні ў тым, што ён праігнараваў выведкавыя зьвесткі аб плянах экстрэмістаў забіць Бгута і не забясьпечыў ёй належнай аховы.

Ранейшы ордэр на арышт Мушарафа быў выпісаны ў сёлетнім лютым.
XS
SM
MD
LG