Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалі: міністра забіла яго пляменьніца


Міністра ўнутраных справаў Самалі Абдышакура Шэйха Хасана забіла яго ўласная пляменьніца – пра гэта паведаміла сёньня камандаваньне разьмешчаных у Самалі міратворчых сілаў Афрыканскага Зьвязу.

Напад на міністра быў учынены ў пятніцу ўвечары. Сьмяротніца таксама загінула.

Адказнасьць за забойства ўзяла на сябе радыкальная ісламісцкая групоўка “Аш-Шабаб” – яна кантралюе значную частку тэрыторыі Самалі. Прадстаўнік групоўкі заявіў, што “Аш-Шабаб” уважае чальцоў ураду за вераадступнікаў.
XS
SM
MD
LG