Звыш 20 чалавек былі забітыя за мінулыя суткі ў ваколіцах лібійскага места Місрата ў выніку абстрэлу войскамі Муамара Кадафі. Пра гэта паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, паклікаючыся на мясцовых мэдыкаў.
Пад абстрэл трапіла таксама Дафнія – прымесьце Місраты, апорнага пункту паўстанцаў на паўночным захадзе Лібіі.
Зацятыя баі працягваюцца ў раёне места Зьлітан, за 50 кілямэтраў на захад ад Місраты.
Паведамленьняў пра новыя авіяўдары сілаў НАТО па войсках і аб’ектах рэжыму Кадафі пакуль што не паступала.
Тым часам улады Італіі паінфармавалі, што на італьянскі востраў Лямпэдуза сёньня прыплылі тры судны з больш як шасьцюстамі ўцекачамі зь Лібіі.