Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадафі зьвярнуўся да Кангрэсу ЗША


Муамар Кадафі
Муамар Кадафі
Лібійскі кіраўнік Муамар Кадафі накіраваў напярэдадні ліст у Кангрэс ЗША з прапановамі спыніць агонь і пачаць мірныя перамовы пад патранажам Злучаных Штатаў. Сапраўднасьць дакумэнту цяпер вывучаецца.

У лісьце Кадафі заяўляе, што не дазволіць эўрапейцам наноў калянізаваць Лібію, а таксама просіць аб выдзяленьні гуманітарнай дапамогі.

У пятніцу прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Эрдаган запрапанаваў Кадафі гарантыі бясьпекі ў тым разе, калі той пакіне Лібію.

Тым часам войскі лібійскага кіраўніка напярэдадні зноў абстралялі апорны пункт паўстанцаў Місрату і горад Гадамэс на паўночным захадзе краіны.
XS
SM
MD
LG