У Сырыі, паводле зьвестак грамадзянскіх актывістаў, 32 чалавекі загінулі пры сёньняшніх вайсковых апэрацыях супраць удзельнікаў антыўрадавых пратэстаў. Палова з загінулых стала ахвярамі танкавага абстрэлу гораду Маарэт-аль-Нуман у паўночнай правінцыі Ідліб.
Тым часам на паўночным захадзе Сырыі ўрадавыя войскі пры падтрымцы танкаў рыхтуюцца ўсталяваць кантроль над горадам Джыср-эш-Шугур. Там, згодна зь зьвесткамі ўладаў, на пачатку тыдня былі забітыя звыш 120 вайскоўцаў сілаў бясьпекі.
За апошнія дні блізка дзьвюх з паловаю тысяч сырыйцаў перасеклі мяжу з Турэччынаю, баючыся вайсковага наступу.