Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ламека: Пачобуты могуць зьвярнуцца ў суд


"Калі нешта было парушана, кожны з нас можа адстойваць свае правы праз суд" — так пракамэнтаваў 10 чэрвеня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску намесьнік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў Уладзімір Ламека сытуацыю, што адбылася напярэдадні ў гарадзенскай турме.

9 чэрвеня ахоўнік гарадзенскага СІЗА перапыніў сустрэчу журналіста Андрэя Пачобута з бацькам, Cтаніславам Пачобутам, таму што яны размаўлялі паміж сабой на польскай мове. Ахоўнік зрабіў заўвагу, але суразмоўцы мовы не зьмянілі.

Тады супрацоўнікі турмы спынілі сустрэчу і папрасілі Станіслава Пачобута пакінуць памяшканьне СІЗА.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў заявіў:

"Калі ён ня ведае дзяржаўнай мовы, а нават калі ведае, але хоча размаўляць па-польску, калі ласка, там павінны працаваць перакладчыкі". "Я, напрыклад, польскую мову разумею", — дадаў Ламека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG