Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўдарылі па "Аль-Кайдзе" ў Емэне


Амэрыканскія спэцслужбы нанесьлі на мінулым тыдні авіяўдар на поўдні Емэну па аб'ектах, зьвязаных з дзейнасьцю емэнскага аддзяленьня "Аль-Кайды". Пра гэта агенцтву Associated Press паведаміла ананімная крыніца ва ўрадавых колах ЗША. Паводле ягоных словаў, пры ўдары загінуў апэратыўнік "Аль-Кайды" Абу Алі аль-Харыці і некалькі сяброў арганізацыі.

Гэтая апэрацыя ў Емэне была другой за апошні час. 5 траўня амэрыканскаму непілятаванаму самалёту з прычыны тэхнічных збояў не ўдалося забіць знанага дзеяча "Аль-Кайды", народжанага ў ЗША Анвара Аль-Аўлакі.
XS
SM
MD
LG