Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: бізнэсоўца асудзілі за фінансаваньне тэрарыстаў


У ЗША суд прызнаў бізнэсоўца пакістанскага паходжаньня Тахавура Рана вінаватым у фінансавай падтрымцы групы ісламскіх ваеўнікоў, якія арганізавалі ў 2008 годзе шэраг тэрактаў у індыйскім горадзе Мумбай, ахвярамі якіх сталі 160 чалавек.

Рана быў таксама прызнаны вінаватым у арганізацыі прадухіленага ўладамі нападу на рэдакцыю дацкай газэты, якая абнародавала ў 2005 годзе карыкатуры на прарока Мухамэда.

Тахавуру Ране пагражае 30 гадоў зьняволеньня.
XS
SM
MD
LG