Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Формула-1" адмяняе гонкі ў Бахрэйне з-за забурэньняў


Міжнародная траса ў Бахрэйне, дзе праводзяцца гонкі "Формулы-1"
Міжнародная траса ў Бахрэйне, дзе праводзяцца гонкі "Формулы-1"
Арганізатары "Формулы-1" заявілі, што сёлета спаборніцтвы ў Бахрэйне праводзіцца ня будуць з-за забурэньняў у гэтай краіне.

Першапачаткова плянавалася, што Гран-пры Бахрэйну адбудзецца ў сакавіку 2011, аднак з-за нестабільнай палітычнай абстаноўкі гонкі былі перанесеныя на кастрычнік.

Бальшыня пілётаў і прадстаўнікоў камандаў выказалі тады незадаволенасьць рашэньнем перанесьці этап "Формулы-1" на пазьнейшы тэрмін і выступілі за тое, каб адмовіцца ад правядзеньня спаборніцтваў наагул – з-за асьцярогаў адносна бясьпекі.
XS
SM
MD
LG