Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гучаць новыя папярэджаньні сырыйскаму рэжыму


Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан сёньня папярэдзіла сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада, каб той устрымаўся ад гвалту. ААН заклікалі сырыйскі рэжым спыніць атакі на ўласны народ. Міністр замежных спраў Францыі на сустрэчы ў Абу Дабі заявіў, што сырыйскі рэжым нішчыць ўласных людзей, якія хочуць свабоды. Нэві Пілэй, кіраўнік ведамства ААН у справе правоў чалавека раней таксама заклікала спыніць гвалт ў Сырыі і дапусьціць у краіну камісію для вывучэньня фактаў парушэньняў правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG