Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эштан павітала далучэньне да санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў


Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў замежных справах і пытаньнях бясьпекі Кэтрын Эштан вітае рашэньне шэрагу краінаў далучыцца да абмежавальных захадаў Эўрапейскага Зьвязу ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў – цытуе БелаПАН заяву, распаўсюджаную 9 чэрвеня прэсавай службаю Эштан.

У дакумэнце гаворыцца, што Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісьляндыя, Альбанія, Сэрбія, Ліхтэнштэйн і Нарвэгія пастанавілі прывесьці сваю дзяржаўную палітыку ў адпаведнасьць з пастановаю Рады Эўразьвязу ад 23 траўня 2011 году.

23 траўня Рада Эўразьвязу на паседжаньні ў Брусэлі ўхваліла ўзмацненьне абмежавальных захадаў у дачыненьні да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з прысудамі, вынесенымі экс-кандыдату ў прэзыдэнты Андрэю Саньнікаву і іншым прадстаўнікам апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.

У чорны сьпіс Эўразьвязу былі дададзеныя 13 прозьвішчаў службовых асобаў Беларусі, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ і чые актывы ў краінах ЭЗ будуць замарожаныя ў выпадку іх выяўленьня. Гэта ў асноўным судзьдзі і пракуроры, што бралі ўдзел у працэсах па справе аб падзеях у Менску 19 сьнежня 2010 году.

Усяго ў сьпіс на сёньняшні дзень ўключаныя 175 беларускіх чыноўнікаў, у тым ліку сам Аляксандар Лукашэнка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG