Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад баевікоў на вясельле ў Аўганістане: дзевяць ахвяраў



На усходзе Аўганістану ўзброеныя асобы напалі на дом, у якім сьвяткавалі вясельле. Дзевяць чалавек загінулі.

Паводле мясцовай адміністрацыі, інцыдэнт адбыўся ў правінцыі Нангархар каля пакістанскай мяжы. Нападнікі абстралялі дом, а пасьля падпалілі яго і аўтамабіль, які знаходзіўся побач.

Паколькі жаніх быў стрыечным братам кіраўніка раённай адміністрацыі, напад мог быць арганізаваны з палітычных матываў. Адказнасьць за яго пакуль ніхто на сябе ня ўзяў.
XS
SM
MD
LG