Рада Бясьпекі ААН пачне сёньня абмеркаваньне рэзалюцыі па сытуацыі ў Сырыі, праект якой быў прапанаваны Вялікай Брытаніяй, Францыяй, Нямеччынай і Партугаліяй. Пра гэта заявіў пасол Вялікай Брытаніі ў ААН Лаел Грант.
Дакумэнт патрабуе ад уладаў Сырыі спыніць гвалт і пачаць палітычны дыялёг з апазыцыяй.
Грант дадаў, што ў праект былі ўнесеныя зьмены, якія дазволяць краінам-членам Рады Бясьпекі прагаласаваць за прыняцьце дакумэнту.
Раней паведамлялася, што Расея і Кітай, якія маюць права вета ў Радзе Бясьпекі, не падтрымліваюць праекту рэзалюцыі.
Паводле праваабаронцаў, за час масавых пратэстаў супраць рэжыму Башара Асада ў Сырыі загінулі звыш тысячы чалавек.