Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША падтрымалі праект па Сырыі


ЗША падтрымалі пададзены Вялікай Брытаніяй і Францыяй на разгляд Рады бясьпекі ААН праект рэзалюцыі, што асуджае рэжым прэзыдэнта Сырыі Башара Асада за рэпрэсіі супраць палітычных апанэнтаў. Расея і Кітай раней заявілі, што выступяць супраць прыняцьця гэтага дакумэнту.

За няпоўныя тры месяцы антыўрадавых пратэстаў у Сырыі, згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, былі забітыя ня менш як трыста чалавек.

Кіраўнік ведамства ААН у пытаньнях уцекачоў Антоніё Гут’ерэш сёньня паведаміў, што Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў занепакоеная прыбыцьцём у Турцыю сырыйскіх уцекачоў. Паведамляецца, што мяжу з Турцыяй перайшлі блізка 550 сырыйскіх грамадзянаў.
XS
SM
MD
LG