Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Небясьпека ад «Аль-Каіды» расьце»


Майк Мален
Майк Мален
«Аль-Каіда» можа скарыстаць палітычны крызіс у Емэне ў сваіх інтарэсах. Пра гэта заявіў кіраўнік Аб'яднанага камітэту начальнікаў штабоў Узброеных сілаў ЗША Майк Мален на прэсавай канфэрэнцыі ў Каіры, адзначыўшы, што небясьпека з боку «Аль-Каіды» расьце.

У сталіцы Емэну Сане ў сераду праціўнікі прэзыдэнта Алі Абдулы Салеха, які знаходзіцца на лекаваньні ў Саудаўскай Арабіі, правялі дэманстрацыю супраць яго вяртаньня на бацькаўшчыну. Яны запатрабавалі ад выканаўцы абавязкаў кіраўніка дзяржавы – віцэ-прэзыдэнта Абд-Рабу Мансура Хадзі – стварыць часовую прэзыдэнцкую раду.

ЗША заклікалі Салеха неадкладна пайсьці ў адстаўку. Злучаныя Штаты разглядалі Салеха як саюзьніка ў змаганьні з «Аль-Каідаю» да часу, пакуль емэнскія ўлады не пачалі праводзіць рэпрэсіі супраць апанэнтаў кіроўчага рэжыму.
XS
SM
MD
LG