Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Veidas": Беларусь не пабудуе АЭС


Імавернасьць таго, што Беларусь пабудуе пры мяжы зь Літвою атамную станцыю, блізкая да нуля – піша папулярны літоўскі тыднёвік "Veidas". Пляны будаўніцтва перакрэсьліў эканамічны крызыс і адмова Расеі ад фінансаваньня праекту.

«Яшчэ некалькі тыдняў таму Вільня сур'ёзна засяроджвалася над тым, як спыніць будаўніцтва станцыі ў ваколіцах Астраўца і што рабіць, калі ня ўдасца гэтую будоўлю спыніць. Але гэты праект сканаў яшчэ да пачатку яго рэалізацыі», -- піша "Veidas" пра пляны будаўніцтва АЭС за 23 км ад мяжы зь Літвой і 50 км ад Вільні.

У сакавіку Беларусь і Расея заключылі пагадненьне аб будаўніцтве АЭС – нагадвае тыднёвік. Падпісаньне кантракту прызначылі на травень. Беларусь запрасіла крэдыт у памеры 9 мільярдаў даляраў на будову станцыі і інфраструктуры.

Тымчасам Беларусь агарнуў крызіс. Пад канец траўня ў Менск прыбыў прэм'ер Расеі Ўладзімер Пуцін і «пра станцыю ў Астраўцы ўжо ўвогуле не казаў», -- заўважае "Veidas". А міністар фінансаў Аляксей Кудрын, які яго суправаджаў, сказаў, што «Расея наяўных грошай на будаўніцтва АЭС ня дасьць, але гатовая даць Беларусі крэдыт у памеры 7 мільярдаў у выглядзе тэхналёгіяў і працы спэцыялістаў».

«Пакольку шанцы на атрыманьне Менскам трох мільярдаў даляраў на пабудову інфраструктуры, як і магчымасьць вяртаньня Расеі грошай за будаўніцтва станцыі роўныя нулю, мы можам лічыць, што праект АЭС у Астраўцы закрыты», -- робіць выснову "Veidas".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG