Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвіталіся з Уладзімерам Конанам


фота: bchd.info
фота: bchd.info
У Менску сёньня пахавалі філёзафа і літаратуразнаўцу Ўладзімера Конана. Разьвітацца зь гэтым выбітным чалавекам сабралася шмат вядомых людзей зь Беларусі і замежжа, сяброў, калегаў, вучняў спадара Уладзімера, паведамляе сайт bchd.info.

Распачаліся жалобныя мерапрыемствы з грамадзянскай паніхіды, што прайшла ў актавай залі Інстытуту філязофіі Нацыянальнай акадэміі навук, у якім шмат гадоў працаваў патрыярх беларускай філязофіі, як назвалі яго шматлікія вучні і калегі.

Затым у Петрапаўлаўскім саборы Менску адбылося адпяваньне, арганізаванае праваслаўным брацтвам Трох віленскіх пакутнікаў, адным з заснавальнікаў і актыўных сябраў якога быў Уладзімер Конан.

Пахавалі Уладзімера Конана на Паўночных могілках Менску.

фота: bchd.info





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG