Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасярэднік Масквы сустрэўся з братам Кадафі


Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта Расеі па Афрыцы Міхаіл Маргелаў сустрэўся ў эгіпецкай сталіцы Каіры са стрыечным братам Муамара Кадафі Ахмедам. Напярэдадні пасланьнік сустракаўся з прадстаўнікамі паўстанцаў у лібійскім горадзе Бэнгазі. Па словах расейскага эмісара, надзвычай важна параўнаць пазыцыі абодвух бакоў. Як лічыць Маргелаў, абодва бакі цудоўна разумеюць, што цяперашняя сытуацыя ў Лібіі ўжо ня можа быць вырашаная ваенным шляхам. Расейскі прадстаўнік таксама заявіў, што толькі лібійцы могуць знайсьці выхад з крысысу і ніякія замежныя рэцэпты тут не памогуць. Маргелаў падкрэсьліў, што брат Кадафі ацаніў пасярэдніцкія намаганьні Масквы станоўча.
XS
SM
MD
LG