Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО ацэніць вынікі лібійскай апэрацыі


Трыпалі пасьля ўдараў НАТО 7 чэрвеня.
Трыпалі пасьля ўдараў НАТО 7 чэрвеня.
Міністры абароны краін НАТО сёньня зьбіраюцца ў Брусэлі, каб падсумаваць вынікі двух месяцаў авіяўдараў па Лібіі. Гэтая сустрэча адбываецца на фоне заклікаў узмацніць унёсак краін-удзельніц у лібійскую місію.
На мінулым тыдні альянс, які атрымаў мандат ААН на ахову мірнага насельніцтва Лібіі ад рэжыму Кадафі, вырашыў працягнуць свае авіяапэрацыі на наступных 90 дзён. Пасьля гэтага адбыліся найбольш масіраваныя атакі на Трыпалі. Выступаючы ўчора ў Вашынгтоне, прэздэнт ЗША Барак Абама адзначыў прагрэс у апэрацыях НАТО і сказаў, што гэта толькі пытаньне часу, калі Кадафі сыйдзе. Палкоўнік Кадафі ў сваім выступе па дзяржаўным тэлебачаньні між тым заявіў, што ён будзе змагацца да канца і застанецца ў краіне “жывым або мёртвым”.
XS
SM
MD
LG