Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Amnesty International: этнічныя сутыкненьні ў Кіргізстане могуць паўтарыцца


Кіргіскі горад Ош дагэтуль нясе сьляды леташніх забурэньняў
Кіргіскі горад Ош дагэтуль нясе сьляды леташніх забурэньняў
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International у новым дакладзе папярэджвае аб небясьпецы ўзьнікненьня новай хвалі гвалту на этнічнай глебе ў Кіргізстане.

Паводле экспэртаў арганізацыі, такі варыянт падзеяў верагодны, калі вінаватыя ў леташніх сутыкненьнях і забурэньнях так і ня будуць прыцягнутыя да адказнасьці.

Арганізацыя заклікае афіцыйны Бішкек правесьці аб'ектыўнае расьсьледаваньне. Летась у часе сутыкненьняў узбэкаў і кіргізаў загінулі каля 500 чалавек.

Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што расьсьледаваньне, якое вядзецца цяпер нельга назваць аб'ектыўным, паколькі абвінавачаньні галоўным чынам выстаўляюцца прадстаўнікам узбэцкай грамады.
XS
SM
MD
LG