Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО ўсю ноч бамбардавала Трыпалі


Трыпалі, 7 чэрвеня, 2011
Трыпалі, 7 чэрвеня, 2011
Авіяцыя НАТО сёньня ўсю ноч бамбардавала лібійскую сталіцу. Выбухі паўтараліся некалькі разоў на гадзіну. Відавочцы сьцьвярджаюць, што гэта было адно з найбольш інтэнсіўных бамбардаваньняў ад пачатку авіярэйдаў Паўночнаатлянтычнага альянсу на Лібію.

Афіцыйны Трыпалі сьцьвярджае, што ў выніку авіяналётаў у аўторак удзень загінуў 31 мірны жыхар сталіцы. Незалежных пацьверджаньняў гэтаму няма.

Напярэдадні кіраўнік Лібіі Муамар Кадафі заявіў у аўдыёзвароце да народу, што "ніколі ня здасца". Таксама ў аўторак прэзыдэнт ЗША Барак Абама сказаў, што апэрацыя НАТО праходзіць пасьпяхова і сыход Кадафі – пытаньне часу.
XS
SM
MD
LG