Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьце пратэст супраць гвалту ў Сырыі


Пасол сырыі ў Францыі Ламія Шакур падала ў адстаўку на знак пратэсту супраць крывавага падаўленьня масавых антыўрадавых пратэстаў. Шакур паведаміла пра сваё рашэньне ў эфіры тэлеканалу Францыя24. Дыпляматка заявіла, што прызнае справядлівымі патрабаваньні сырыйскага народу, які выступае за пашырэньне дэмакратыі і свабоды. Пазьней дзяржаўнае тэлебачаньне Сырыі абвергла гэту інфармацыю.

Раней сёньня правабаронцы заклікалі Міжнародны крымінальны суд у Гаазе расьсьледаваць факты гібелі больш як тысячы мірных жыхароў Сырыі ў часе дэманстрацый з патрабаваньнямі адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада. Як паведаміў прадстаўнік суду, гэта ўстанова можа разглядаць злачынствы , зьдзейсьненыя грамадзянамі краінаў-удзельнікаў Міжнароднага крымінальнага суду. Аднак Сырыя не падпісала гэтую дамову. Міжнародны крымінальны суд можа таксама ўзбудзіць справу супраць уладаў Сырыі і на прадстаўленьне Рады Бясьпекі ААН.
XS
SM
MD
LG