Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Кадафі павінен сыйсьці


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ЗША і Нямеччына адзінадушныя ў тым, што лібійскі лідар Муамар Кадафі павінен сыйсьці дзеля дабра ўласнага народа. Падчас сумеснай прэсавай канфэрэнцыі з Ангелай Мэркель, якая знаходзіцца ў ЗША з афіцыйным візытам, Абама выказаў упэўненасьць, што сыход Кадафі гэта толькі справа часу: “ Мы зь нямецкім канцлерам ясна патлумачылі, што Кадафі павінен сыйсьці і перадаць уладу лібійскаму народу. Ціск на Кадафі будзе ўзмацняцца да таго часу, пакуль ён не пагодзіцца выканаць гэтыя патрабаваньні”, падкрэсьліў Абама.
XS
SM
MD
LG