Лінкі ўнівэрсальнага доступу

HRW заклікае скончыць катаваньні ў Туркмэністане


Правабарончая арганізацыя Human Rights Watch заклікала ўлады Турмэністану адрэагаваць на сур’ёзныя заўвагі Камітэту ААН супраць катаваньняў. Раней Камітэт апублікаваў даклад, у якім выказаў сваю глыбокую занепакоенасьць шматлікімі і сыстэматычнымі сьведчаньнямі аб практыцы катаваньняў і жорсткага абыходжаньня з затрыманымі ў Туркмэністане. Камітэт ААН рашуча заклікаў Туркмэністан прыняць энэргічныя меры для барацьбы зь беспакарананасьцю за ўжываньне катаваньняў, правесьці аб’ектыўныя расьледаваньні фактаў і пакараць вінаватых, а таксама адпаведна кампэнсаваць пакуты ахвярам.
На мінулым тыдні правабарончая арганізацыя Freedom House ў сваім сьпісе парушальнікаў правоў чалавека назвала Туркмэністан у ліку дзевяці “горшых з найгоршых”.
XS
SM
MD
LG