Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі футболу (ФІФА) Зэп Блятэр хоча стварыць пры арганізацыі "раду мудрацоў", якая дапамагла б палепшыць рэпутацыю ФІФА пасьля нядаўняга карупцыйнага скандалу. У інтэрвію тэлекампаніі CNN Блятэр заявіў, што хацеў бы бачыць у гэтай радзе сьпевака Плясыда Дамінгу, былога дзяржсакратара ЗША Генры Кісінджэра і знакамітага ў мінулым галяндзкага футбаліста Ёхана Круіфа.
На мінулым тыдні Блятэра зноў абралі кіраўніком ФІФА. На адрас Блятэра выказваліся папрокі, што ён спрыяў парушэньням.
На мінулым тыдні Блятэра зноў абралі кіраўніком ФІФА. На адрас Блятэра выказваліся папрокі, што ён спрыяў парушэньням.