Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША -- за зьмену рэжыму ў Емэне


На вуліцы сталіцы Емэну
На вуліцы сталіцы Емэну
Белы дом заклікаў да неадкладнай перадачы ўлады ў Емэне, пакуль прэзыдэнт краіны Алі Абдала Салех знаходзіцца на лекаваньні ў Саудаўскай Арабіі. Прадстаўнік ураду ЗША Джэй Карні яшчэ раз пацьвердзіў, што ЗША падтрымаюць любую дамоўленасьць, якая прывядзе да мірнай зьмены рэжыму.

У панядзелак лідэры емэнскай апазыцыі заявілі, што падтрымліваюць перадачу ўлады віцэ-прэзыдэнту Емэну Абд-Рабу Мансуру Хадзі, на якога ў зьвязку з ад'ездам Салеха з краіны цяпер ускладзеныя абавязкі кіраўніка дзяржавы. Замірэньне паміж прыхільнікамі Салеха і ўзброенымі прадстаўнікамі плямёнаў пакуль не парушаецца.

Прэзыдэнт Емэну быў паранены ў пятніцу пры абстрэле ягонай рэзыдэнцыі. У нядзелю яму зрабілі апэрацыю ў Саудаўскай Арабіі.
XS
SM
MD
LG