Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў скардзіцца на катаваньні вязьняў у ААН


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, лідэр грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” Ўладзімер Някляеў зьвярнуўся да Хуана Мэндэса, спэцдакладчыка ААН па катаваньнях .

— Сёньня ў Беларусі створаныя такія ўмовы, калі нават сваякі вязьняў ня маюць магчымасьці пабачыцца зь імі, — патлумачыў карэспандэнту “Народнай Волі” Ўладзімер Някляеў. — Сваякі знаходзяцца ў невядомасьці. Становішча вязьняў проста жудаснае. Многія кажуць, што ў камэрах на іх аказваецца ціск, але грамадскасьць ня ведае, хто на іх цісьне, якімі мэтадамі адбываецца гэты ціск.

Усе спробы грамадскасьці адкрыць “заслону невядомасьці” ў гэтым пытаньні натыкаюцца на глухое маўчаньне ўлады. Адзінае выйсьце — гэта зварот у міжнародныя структуры. Можа, там змогуць нешта зрабіць. Таму наш першы крок — ліст спэцдакладчыку ААН па катаваньнях. У звароце выкладзеныя канкрэтныя факты катаваньняў у беларускіх турмах. Зараз застаецца чакаць міжнароднай рэакцыі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG