Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія войскі прыведзеныя ў стан гатовасьці ўздоўж мяжы з Сырыяй


Ізраільскія войскі прыведзеныя ў стан гатовасьці ўздоўж мяжы з Сырыяй на Галянскіх вышынях.

Ізраільскі ўрад зьняпраўдзіў паведамленьне Сырыі пра гібель 23 прапалестынскіх актывістаў у часе ўчорашняга сутыкненьня на мяжы дзьвюх краінаў і заявіў, што яму вядома пра дзесяць пацярпелых у выніку выбухаў бутэлек з запальнай сумесьсю. Паводле ізраільскіх уладаў, іх кінулі самі палестынцы.

Паводле сырыйскіх уладаў, узброеныя сілы Ізраілю пачалі страляць па палестынскіх дэманстрантах, якія сабраліся ўчора на Галянскіх вышынях у гадавіну пачатку Шасьцідзённай вайны 1967 году. Ізраіль абвінаваціў прэзыдэнта Сырыі Башара Асада ў арганізацыі ўчорашніх дэманстрацый на мяжы з мэтай адвесьці ўвагу ад рэпрэсіяў супраць сырыйскай апазыцыі.
XS
SM
MD
LG