Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марока: мірныя пратэсты


Пратэсты ў Касабланцы, 20 лютага, 2011
Пратэсты ў Касабланцы, 20 лютага, 2011
У сталіцы Марока Рабаце і горадзе Касабланка ў нядзелю ўвечары прайшлі антыўрадавыя дэманстрацыі.

Паводле інфармацыйных агенцтваў, у Касабланцы на галоўную плошчу выйшлі дзясяткі тысяч чалавек, у Рабаце – да 10 тысяч. Удзельнікі акцыяў патрабавалі адстаўкі ўраду, эканамічных ды палітычных рэформаў.

Дэманстранты ўшанавалі памяць удзельніка адной з папярэдніх акцыяў, які некалькі дзён таму памёр ад ранаў, атрыманых у сутыкненьнях з паліцыяй.

Гэтым разам сілы бясьпекі ня ўмешваліся ў падзеі.
XS
SM
MD
LG